| | 23-24 красавіка 2009г. у Санкт-Пецярбургу (Расія) пройдзе 5-я Міжнародная канферэнцыя спецыялістаў у галіне забеспячэння якасці праграмнага забеспячэння, на якую запрашаюцца спецыялісты па тэсціраванню і забеспячэнню якасці праграмных сістэм, распрацоўнікі, аналітыкі і архітэктары сістэм, тэхнічныя пісьменнікі, кіраўнікі сярэдняга і вышэйшага звяна, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.
SQA Days-2009 будзе прысвечана пытанням, звязаным з тэсціраваннем і забеспячэннем якасці праграмнага забеспячэння: функцыянальнаму тэсціраванню, інтэграцыйнаму тэсціраванню, тэсціраванню прадукцыйнасці, аўтаматызацыі тэсціравання і інструментальным сродкам, канфігурацыйнаму тэсціраванню, тэсціраванню выгоды выкарыстання (usability) і абароненасці, статычным метадам забеспячэння якасці, а таксама пытанням укаранення працэсаў тэсціравання на прадпрыемстве, кіраванню працэсамі забеспячэння якасці ПЗ, пытанням мэнэджменту каманд тэстыравальнікаў і інжынераў якасці ПЗ і іншым сферам інтэрасаў QA-спецыялістаў.
Дадаткова плануецца разгледзець пытанні тэсціравання сістэмных прыкладанняў (не Web), а таксама тэсціравання гульняў і мабільных прыкладанняў.
Таксама плануецца падняць тэмы матывацыі праектнай каманды і сертыфікацыі спецыялістаў у галіне забеспячэння якасці ПЗ.
|