Планаваная падзея:
Кантакты Application Developer Days — 23-24 верасня'10, Яраслаўль
Зваротная сувязь SQA Days-8 — 19-20 лiстапада'10, Санкт-Пецярбург
Рэгістрацыя
іншыя канферэнцыі...
 

Software Engineering Forum

Мiнск, Беларусь
ADD
   

 

Гледачам

 

Сябры!


Запрашаем Вас на Форум па інжынерыі праграмнага забеспячэння Software Engineering Forum - SEF-2009, які адбудзецца 19-21 мая 2009г. у горадзе Мінску (Беларусь).

Software Engineering Forum-2009 – гэта першы ў сваім родзе Форум, які аб'яднае на адной пляцоўцы папулярныя IT-рэсурсы рунэту і байнэту, а таксама прафесійныя IT-супольнасці краін СНД і Балтыі. Форум уключае ў сябе ўвесь спектр асноўных пытанняў стварэння ПЗ, канкрэтызуе ўжыванне моў праграмавання, разглядае паспяховыя архітэктурныя рашэнні і рэкамендацыі, датычныя найболей запатрабаваных тэхналогій, прадуктаў вядомых вендараў, а таксама Open Source рашэнняў.


Запрошаныя дакладчыкі:
спецыялісты з аўтарытэтных беларускіх і замежных кампаній (у т.л. Microsoft, IBM, Sun, Adobe, HP і шэраг іншых), запрошаныя «ІТ-гуру», тэматычныя супольнасці (Agile-супольнасць Беларусі, Belarus dotNet User Group, удзельнікі канферэнцый Linux Vacation East Europe (LVEE) і інш.), кансультанты і кансалтынгавыя агенцтвы ў сферы інфармацыйных тэхналогій, вендары прадуктаў, прадстаўнікі профільных кафедраў Вну і іншыя спецыялісты ў галіне software індустрыі.


Для ўдзелу ў Форуме неабходна выканаць некалькі ўмоў:
1. Паглядзець праграму Форума
2. Азнаёміцца з умовамі ўдзелу
3. Зарэгістравацца
4. Прыбыць на Форум ў азначаны час
5. Атрымаць задавальненне ад зносін і пакінуць свой водгук


У той час, калі важныя кантракты складаюцца па электроннай пошце, а абмен меркаваннямі ажыццяўляецца праз сетку інтэрнэт, жывыя гутаркі і асабістыя знаёмствы – неацэнны вопыт і наймоцны стымул для новых ідэй і праектаў. Упэўнены, што мерапрыемства будзе карысным і ператворыцца ў добрую падставу для штогадовых сустрэч з сябрамі і калегамі.


Спадзяемся на ваш актыўны ўдзел!

Інфармацыйныя партнёры